07.03.2024

БДАМЛМ прыняў удзел у IX Пазачарговай Канферэнцыі цэнтральнай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” г. Мінска

6 сакавіка 2024 архівісты І.А. Лабовіч і М.А. Праскурын у якасці дэлегатаў першаснай арганізацыі ГА “БРСМ” Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел у IX Пазачарговай Канферэнцыі цэнтральнай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” г. Мінска.

На Канферэнцыі былі разгледжаны пытанні “Аб вылучэнні дэлегатаў на 53-ю канферэнцыю Мінскай гарадской арганізацыі ГА “БРСМ” і “Аб вылучэнні кандыдатаў у дэлегаты Усебеларускага народнага сходу”. 

Старшынёй канферэнцыі аднагалосным рашэннем дэлегатаў быў абраны Д.М. Ярмольчык, сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Цэнтральнага раёна.

Па выніках канферэнцыі былі прыняты наступныя рашэнні: на 53-ю канферэнцыю Мінскай гарадской арганізацыі ГА “БРСМ” вылучыць дэлегатаў у колькасці 17 чалавек; на Усебеларускі народны сход вылучыць кандыдатаў у дэлегаты колькасці 5 чалавек.