26.10.2023

БДАМЛМ наведаў Музей гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі

25 кастрычніка 2023 г. работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва ў межах Года міру і стварэння і да 80-годдзя знішчэння Мінскага гета наведалі Музей гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі.

Супрацоўнікі азнаёміліся з экспазіцыяй музея, даведаліся пра вядомых прадстаўнікоў яўрэйскай гісторыі, рэлігіі і культуры на тэрыторыі Беларусі.

Падчас сустрэчы з калегамі была абмеркавана архіўная дзейнасць арганізацыі: музей захоўвае больш за 10 тысяч дакументальных крыніц па гісторыі беларускага яўрэйства, гарадской і местачковай ідыш-культуры, асабістых архіваў.

 Асаблівую ўвагу спецыялістаў прыцягнулі дакументы і матэрыяльныя сведчанні трагічных падзей часоў Мінскага гета, гераічнай барацьбы мінскіх падпольшчыкаў. Архівістаў уразілі ўнікальныя прадметы, якія перажылі знаходжанне ў фашысцкіх лагерах смерці, а пасля былі перададзены ў музей зацікаўленымі з усяго свету.

Галерэя малюнкаў