У сюжэце прадстаўлены фрагменты інтэрв'ю з юбілярам і куратарам выставы — вядучым архівістам Таццянай Віктараўнай Кекелевой.
Таццяна Віктараўна прадставіла ўнікальныя дакументы з сямейнага фонду Душачкіных-Клімавых, якія распавядаюць пра жыццё і творчасць знакамітай дынастыі і звярнула асаблівую ўвагу на матэрыялы экспазіцыі, звязаныя з маці А.А.Душачкіна, народнай артысткай СССР, актрысай Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага, Аляксандрай Іванаўнай Клімавай. Сярод найбольш цікавых дакументаў – рукапісы, тэксты роляў, фатаграфіі з сямейнага альбома.
Убачыць рэпартаж тэлеканала «Беларусь3» можна па спасылцы