01.04.2024

БДАМЛМ на Рэспубліканскім навукова-практычным семінары “100-годдзе беларускага кіно ў экспазіцыйнай прасторы рэспубліканскіх і краязнаўчых музеяў”

29 сакавіка 2024 года ў Музеі беларускага кіно (філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь) адбыўся рэспубліканскі навукова-практычны семінар "100-годдзе беларускага кіно ў экспазіцыйнай прасторы рэспубліканскіх і краязнаўчых музеяў".

Падчас семінара было разгледжана 12 дакладаў, з якімі выступілі супрацоўнікі рэспубліканскіх і краязнаўчых музеяў. Усе тэмы дакладаў  гучалi ў рамках наступных праблемных палёў: узаемадзеянне музеяў з кінастудыямі; аказанне дапамогі кінематаграфістам у здымках мастацкіх і дакументальных фільмаў; асаблівасці захавання і выкарыстання кінафотадакументаў у фондах музеяў; праблемы пераводу кінафотаматэрыялаў у лічбавы фармат. 

Удзельнікі семінара наведалі пастаянную экспазіцыю музея кіно.

У рабоце семінара ўдзельнічалі супрацоўнікі беларускіх рэспубліканскіх і краязнаўчых музеяў. Ад БДАМЛМ прыняў удзел і выступіў падчас абмеркавання вядучы навуковы супрацоўнік Міхась Паўлавіч Кенька.