30.11.2023

БДАМЛМ на літаратурнай імпрэзе “На хвалі “Маладняка”

29 лістапада 2023 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел у літаратурнай імпрэзе “На хвалі “Маладняка”, прымеркаванай да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання “Маладняк”, якая адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

На мерапрыемстве былі падведзены вынікі дзейнасці віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” (2019-2023 гг.), які быў рэалізаваны Нацыянальнай бібліятэкай сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры і Выдавецкім домам “Звязда”.

Падчас мерапрыемства адбылася прэзентацыя дванаццатага віртуальнага раздзела праекта, прысвечанага 115-годдзю з дня нараджэння Яўгеніі Пфляўмбаўм (1908-1996) – паэткі і перакладчыцы, адной з яскравых і таленавітых прадстаўніц літаб’яднання “Маладняк”, дакументы якой таксама захоўваюцца ў фондах БДМЛМ.

nlb.by

Галерэя малюнкаў