На мерапрыемстве былі падведзены вынікі дзейнасці віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” (2019-2023 гг.), які быў рэалізаваны Нацыянальнай бібліятэкай сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры і Выдавецкім домам “Звязда”.
Падчас мерапрыемства адбылася прэзентацыя дванаццатага віртуальнага раздзела праекта, прысвечанага 115-годдзю з дня нараджэння Яўгеніі Пфляўмбаўм (1908-1996) – паэткі і перакладчыцы, адной з яскравых і таленавітых прадстаўніц літаб’яднання “Маладняк”, дакументы якой таксама захоўваюцца ў фондах БДМЛМ.