29.11.2024

БДАМЛМ на адкрыцці выставы “Пятрусь Броўка без гальштука” ў Літаратурным музеі Броўкі

28 лістапада 2024 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва ўдзельнічалі ў адкрыцці ўнікальнай часовай экспазіцыі  “Пятрусь Броўка без гальштука” ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі.

Дакументы з фондаў музея, прадстаўленыя на экспазіцыі, раскрываюць асобу народнага паэта Беларусі з нязвыклага боку – як звычайнага чалавека са штодзённымі і святочнымі клопатамі, у акружэнні блізкіх і сяброў дома, на дачы, у вандроўках і на адпачынку ў роднай вёсцы Пуцілкавічы.

Музейныя прадметы, падабраныя куратарамі выставы, прэзентуюць унікальную частку фонда Петруся Броўкі, якая была сабраная як стваральнікамі музея (жонкай і сынам паэта), так і сённяшнімі супрацоўнікамі музея. Прафесійнае мастацкае рашэнне выставы дазваляе максімальна  раскрыць абраную тэму.