Дакументы з фондаў музея, прадстаўленыя на экспазіцыі, раскрываюць асобу народнага паэта Беларусі з нязвыклага боку – як звычайнага чалавека са штодзённымі і святочнымі клопатамі, у акружэнні блізкіх і сяброў дома, на дачы, у вандроўках і на адпачынку ў роднай вёсцы Пуцілкавічы.
Музейныя прадметы, падабраныя куратарамі выставы, прэзентуюць унікальную частку фонда Петруся Броўкі, якая была сабраная як стваральнікамі музея (жонкай і сынам паэта), так і сённяшнімі супрацоўнікамі музея. Прафесійнае мастацкае рашэнне выставы дазваляе максімальна раскрыць абраную тэму.