Падчас правядзення Круглага стала былі разгледжаны пытанні перакладчыцкай працы ў перадачы этнакультурных рэалій і адаптацыі арыгінальнага тэксту да іншакультурнага асяроддзя пры адсутнасці эквівалентаў; вызначаны дапушчальныя страты, калі ў выніку істотнага этнічнага і культурнага адрознення зыходная этнакультурная інфармацыя, што знаходзіцца ў тэксце арыгінала, не можа цалкам адпавядаць інфармацыі, заключанай у перакладзе.