05.04.2024

БДАМЛМ: Да 80-годдзя вызвалення Беларусі

4 красавіка, у год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі адкрыццё выставы “Зямля Леаніда Левіна”, арганізаванай Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы і Творчай майстэрняй архітэктара Л. Левіна.

Архівісты з цікавасцю праслухалі куратарскую экскурсію па выставе. Экскурсію правяла дачка архітэктара Галіна Левіна, з якой супрацоўнікі БДАМЛМ падтрымліваюць сяброўскія адносіны. Прадстаўленыя на выставе дакументы і прадметы з музейнага фонду, а таксама сямейны архіў Левіных падкрэслілі маштаб і знакавасць створанай спадчыны архітэктарам Леанідам Левіным.

Яго мемарыялы ўвекавечваюць подзвіг партызанаў, падпольшчыкаў, салдат-вызваліцеляў і ўшаноўваюць памяць ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны. Яго будынкі тэатра лялек, кінатэатра “Піянер”, станцыі метрапалітэна “Плошча Леніна” і “Няміга”, парк імя Янкі Купалы і помнік Якубу Коласу і мн. інш. – даюць надзею нашчадкам на мір і стварэнне.

Галерэя малюнкаў