03.05.2024

БДАМЛМ арганізаваў кіналекторый для студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў

3 мая 2024 г. напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў супрацоўнікамі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва» (далей – БДАМЛМ) на базе ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі» быў арганізаваны кіналекторый для 50 студэнтаў факультэта інфармацыйна-дакументальных камунікацый і факультэта культуралогіі і сацыяльна-культурнай дзейнасці. У ходзе мерапрыемства быў паказаны дакументальны фільм «Вызваленне», падрыхтаваны установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у рамках праекта сацыяльнай рэкламы, прызначанай для фарміравання і падтрымання ў грамадстве, у свядомасці людзей агульначалавечых каштоўнасцяў, развіцця грамадзянскасці і патрыятызму.

Перад пачаткам сеансу загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў БДАМЛМ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вераніка Пятроўна Скок выступіла перад гледачамі з гістарычнай даведкай аб стратэгічнай наступальнай аперацыі па вызваленні Беларусі «Баграціён», якая па задуме, маштабах, эфектыўнасці і значнасці займае асаблівае месца і ўяўляе важную главу ў айчыннай і сусветнай гістарыяграфіі ваеннага мастацтва.

Вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў БДАМЛМ Наталля Аляксандраўна Мізон распавяла аб праекце «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі», які ажыццяўляецца ў мэтах выканання Плана падрыхтоўкі і правядзення святочных мерапрыемстваў да 80-годдзя вызвалення Беларусі, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 2023 года № 316. Кадры ўнікальнай архіўнай хронікі закліканы прадэманстраваць гістарычныя падзеі і людзей, якімі па праву ганарацца нашчадкі.

Арганізатары і ўдзельнікі кіналекторыя былі адзіныя ў сваім меркаванні аб тым, што толькі захаванне гістарычнай памяці і гістарычнай праўды дазволіць нам заставацца адзіным народам.

Галерэя малюнкаў