У сваім інтэрв'ю А.А Макаранка распавяла пра ўнікальны дакумент, які захоўваецца ў БДАМЛМ – працоўным варыянце дыктарскага тэксту, напісанага Мікалаем Садковічам у лютым-сакавіку 1945 г. для поўнаметражнай эпічнай кінастужкі “Вызваленне Савецкай Беларусі”. Гэтая кінастужка з'яўлялася першай спробай гістарычна асэнсаваць і мастацка растлумачыць кіналетапіс стратэгічнай аперацыі “Баграціён”. Кінематаграфіст і літаратар Мікалай Садковіч сумесна з беларускім кінарэжысёрам Уладзімірам Корш-Сабліным перагледзелі кіламетры франтавой і партызанскай кінастужкі, знятыя больш чым 40 аператарамі падчас вызвалення Беларусі. Гэты дакумент, спярэшчаны праўкамі і пазнакамі М. Садковіча, дазваляе зразумець, як складана ішоў працэс адбору і мантажнай кампаноўкі матэрыялы, у якім кірунку эвалюцыянавала аўтарская задума гэтага значнага для нашай краіны фільма. Акрамя таго, А.А. Макаранка распавяла пра папаўненне фондаў БДАМЛМ дакументамі з сямейнага архіва беларускага франтавога аператара Юльяна Доўнера, перададзенымі яго дачкой, – Людмілай Юльянаўнай Доўнер-Маліцкай.
- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот