Загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў В.В.Біруля пазнаёміла школьнікаў з асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіва. Экскурсанты даведаліся аб каштоўных калекцыях дакументаў, асабістых лістах і дзённіках знакамітых пісьменнікаў, мастакоў і кампазітараў, якія захоўваюцца ў БДАМЛМ.
У чытальнай зале архіва-музея вучні змаглі азнаёміцца з выставамі “Жыццё. З такімі хітрымі вачыма…”, прысвечанай 90-годдзю народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна і “Кожная роля – галоўная”, прысвечанай 120-годдзю актрысы, народнай артысткі СССР Стэфаніі Станюты.
Пасля экскурсіі школьнікі падзяліліся сваімі ўражаннямі і выказалі падзяку супрацоўнікам БДАМЛМ.