Мэты трэніроўкі:
- выпрацоўка адзінства поглядаў на арганізацыю і методыку правядзення —аб'ектавай трэніроўкі ў арганізацыі пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый;
- падрыхтоўка найбольш эфектыўных метадаў арганізацыі кіравання, абвесткі, сувязі і ўзаемадзеяння;
- павышэнне зладжанасці, практычных навыкаў, гатоўнасці работнікаў БДАМЛМ і БДАНТД пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый;
- удасканаленне навыкаў кіруючага складу прадпрыемства ў правядзенні мерапрыемстваў ДСНС і ГА, а ў астатніх навучэнцаў – уменне выконваць прыёмы і спосабы абароны пры ўзнікненні НС;
- удасканаленне абароны работнікаў пры ўзнікненні НС;
- праверка рэальнасці выканання планаў папярэджання і ліквідацыі НС і плана ГА;
- павышэнне адказнасці ўсіх катэгорый навучэнцаў за поўнае і якаснае выкананне задач ДСНС і ГА мірнага часу.
Падчас трэніроўкі пры адпрацоўцы запланаваных сцэнарыяў надзвычайных сітуацый былі задзейнічаны грамадзянскія фарміраванні грамадзянскай абароны абодвух архіваў: аддзяленне пажаратушэння (БДАНТД) і санітарнае звяно (БДАМЛМ).
У трэніроўцы прыняў удзел галоўны спецыяліст сектара арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Цэнтральнага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Н.У.Карпяк.