23.05.2025

Аб правядзенні аб'ектавай трэніроўкі ў БДАМЛІ і БДАНТД

22 мая 2025 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) і ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі (далей – БДАНТД) прайшла аб'ектавая трэніроўка па дзеяннях ва ўмовах надзвычайных сітуацый і па сігнале грамадзянскай абароны.

 

Мэты трэніроўкі:

- выпрацоўка адзінства поглядаў на арганізацыю і методыку правядзення —аб'ектавай трэніроўкі ў арганізацыі пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый;

- падрыхтоўка найбольш эфектыўных метадаў арганізацыі кіравання, абвесткі, сувязі і ўзаемадзеяння;

- павышэнне зладжанасці, практычных навыкаў, гатоўнасці работнікаў БДАМЛМ і БДАНТД пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый;

- удасканаленне навыкаў кіруючага складу прадпрыемства ў правядзенні мерапрыемстваў ДСНС і ГА, а ў астатніх навучэнцаў – уменне выконваць прыёмы і спосабы абароны пры ўзнікненні НС;

- удасканаленне абароны работнікаў пры ўзнікненні НС;

- праверка рэальнасці выканання планаў папярэджання і ліквідацыі НС і плана ГА;

- павышэнне адказнасці ўсіх катэгорый навучэнцаў за поўнае і якаснае выкананне задач ДСНС і ГА мірнага часу.

Падчас трэніроўкі пры адпрацоўцы запланаваных сцэнарыяў надзвычайных сітуацый былі задзейнічаны грамадзянскія фарміраванні грамадзянскай абароны абодвух архіваў: аддзяленне пажаратушэння (БДАНТД) і санітарнае звяно (БДАМЛМ).

У трэніроўцы прыняў удзел галоўны спецыяліст сектара арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Цэнтральнага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Н.У.Карпяк.