05.08.2026

БДАМЛМ вітае маладога спецыяліста Анастасію Праліч

3 жніўня 2026 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва віталі маладога спецыяліста – Анастасію Станіславаўну Праліч – выпускніцу кафедры тэорыі і гісторыі мастацтва (спецыяльнасць “кампаратыўнае мастацтвазнаўства”) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, а раней – выпускніцу Наваполацкага дзяржаўнага музычнага каледжа па спецыяльнасці “музыказнаўца”.

Верым, што веды Анастасіі Станіславаўны дапамогуць якаснай апрацоўцы дакументаў асабістага паходжання! Жадаем ёй хуткай і лёгкай адаптацыі ў нашым калектыве, прафесійнай рэалізацыі і спаўнення ўсіх спадзяванняў!