Наша праца – гэта асаблівая місія: захоўваць духоўную і матэрыяльную спадчыну роднай зямлі. Мы, архівісты, вартаўнікі нацыянальнай памяці, майстры, што складаюць вялікую мазаіку беларускай мінуўшчыны. Дзякуй вам за карпатлівасць, шчырасць, агульную падтрымку і супрацоўніцва! Дзякуй вам за тое, што вы робіце пісьмовыя крыніцы мінулага жывым сведчаннем для сучаснікаў і нашчадкаў. Жадаем вам моцнага здароўя, натхнення, цікавых знаходак і спакою ў душы! Няхай ваша спраўная рука і надалей трымае пяро гісторыі! Са святам!
Работнікі БДАМЛМ

