06.12.2024

БДАМЛМ віншуе з 25-гадовай гадавінай падпісання Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы

Дваццаць пяць гадоў таму адбылася знамянальная падзея, якая стала натуральным увасабленнем імкнення беларусаў і расіян да яднання, заснаванага на непарыўных гістарычных сувязях, духоўнай і культурнай супольнасці.

Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы адкрыў новую старонку ў развіцці беларуска – расійскіх адносін, дазволіў захаваць і ўмацаваць шматвяковую каштоўнасць – сяброўства двух брацкіх народаў. За мінулы перыяд увасоблены ў жыццё многія палажэнні Дагавора. Дасягнуты высокі ўзровень узаемаадносін у сферы культуры і мастацтва, прамысловай і навукова-тэхнічнай кааперацыі, склаліся ўстойлівыя рэгіянальныя сувязі.

Галоўнае дасягненне – роўнасць грамадзян Беларусі і Расіі ў праве на працу, пенсійнае і медыцынскае забеспячэнне, выбар месца жыхарства, атрыманне адукацыі.

Са святам, дарагія сябры!