03.10.2025

БДАМЛМ ушанаваў памяць фондаўтваральнікаў у рамках рэспубліканскай акцыі «Павага. Клопат. Адказнасць»

2 кастрычніка 2025 года, у рамках рэспубліканскай акцыі «Павага. Клопат. Адказнасць» і рамках рэспубліканскага суботніка, работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі месцы пахавання і прыбралі магілы нашых фондаўтваральнікаў: літаратараў, народных пісьменнікаў Беларусі У.С.Караткевіча, А.Я.Макаёнка, І.П.Шамякіна, народнага паэта Беларусі П.Панчанкі, кампазітара, народнага артыста СССР Я.А.Глебава, народных артыстак СССР А.І.Клімавай, С.М.Станюты, оперных спявачак, народных артыстак СССР Л.П.Александроўскай і Т.М.Ніжнікавай, кінарэжысёра, народнага артыста СССР В.В.Корш-Саблін, усяго 17 пахаванняў на Усходніх могілках Мінска.