10.10.2024

БДАМЛМ у гасцях у радыёканала “Культура”

9 кастрычніка 2024 года ў прамым эфіры радыёканала “Культура” ў праграме “Дыялогі пра культуру” з тэмай "Захоўваючы культурную і сацыяльную памяць…" адбылася сустрэча дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) А.А.Макаранка і загадчыка аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання В.Ф.Шаталавай з вядучым радыёканала, заслужаным дзеячам культуры Беларусі Н.Я.Гальпяровічам.

Тэмамі для размовы паслужылі — святкаванне архіўнай галіной Дня архівіста; БДАМЛМ — адзіны з архіваў, які мае статус музея; правядзенне архівам-музеем ХХII Архіўных чытанняў “Супрацоўніцтва ў захаванні сацыяльнай памяці”, прысвечаныя трыццацігоддзю прыняцця закона “Аб архіўнай справе”.Н.Я.Гальпяровіч падкрэсліў значнасць работы архіўнай галіны Беларусі для захавання сацыяльнай і культурнай памяці народа, звярнуўшы асаблівую ўвагу на работу БДАМЛМ ў гэтым накірунку.А.А.Макаранка расказала аб гісторыі стварэння архіва-музея, асаблівасцях камплектавання і мерапрыемствах, якія праводзяцца БДАМЛМ ў рамках святкавання дзяржаўных свят і памятных дат, у тым ліку вядомых дзеячаў літаратуры і мастацтва Беларусі.

В.Ф.Шаталава больш падрабязна асвятліла працу аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання, падкрэсліла важнасць і значэнне прафесіі “архівіст”.

Падзякавала фондаўтваральнікам БДАМЛМ за дапамогу ў камплектаванні архіва-музея дакументамі з асабістых архіваў.Вынікам сустрэчы паслужыў тэзіс аб тым, што сацыяльная і культурная памяць — гэта наймагутны інструмент для патрыятычнага і духоўна-каштоўнаснага выхавання падрастаючага пакалення і, у цэлым, для развіцця грамадства. Праца па яе фармаванні ляжыць не толькі на ўстановах культуры, але і на архіўнай галіне Беларусі.

Видэа