07.07.2025

БДАМЛМ сустракаецца з НКФА “Белінкасгруп”

1 ліпеня 2025 г. у рамках святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей - БДАМЛМ) супольна з кіраўніцтвам кінатэатра “Піянер” і небанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыяй “Белінкасгруп” зладзілі грамадскую сустрэчу, прысвечаную 80-годдзю Вялікай Перамогі.

 

Падчас сустрэчы вядучы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў БДАМЛМ  Д.С.Самахвалаў, распавёў пра працу дзяржаўных архіваў па захаванню памяці пра мінулае і пазнаёміў прысутных з выявамі дакументаў з фондаў БДАМЛМ.

Выступленне было з цікавасцю ўспрынята ўдзельнікамі. Вядучы навуковы супрацоўнік адказаў на шматлікія пытанні прысутных.