Леў Майсеевіч Абеліёвіч (1912 – 1985) – класік беларускай музыкі ХХ стагоддзя, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, член Саюза кампазітараў СССР. Нарадзіўся ў Вільні, паступіў у Варшаўскую кансерваторыю (клас фартэпіяна). У 1939 годзе знаходзіўся на вакацыях у Вільні, даведаўся пра акупацыю Польшчы і прыняў рашэнне працягнуць навучанне ў Мінскай кансерваторыі. Падчас вайны знаходзіўся ў эвакуацыі ў Горкім. Пасля вайны вярнуўся ў Мінск і цалкам прысвяціў сябе складанню музыкі. У творчай спадчыне Льва Абеліовича 4 сімфоніі, уверцюры і іншыя п’есы для аркестра; канцэрт фартэпіяна з аркестрам; камерна-інструментальная музыка і інш.
З прывітальным словам да прысутных звярнулася А.А.Макаранка, якая падкрэсліла важнасць працы па папулярызацыі архіўных дакументаў. У знак умацавання партнёрскіх сувязяў яна падаравала Андрэю Кіранаву выданне “Скарбніца нацыянальнай літаратуры і мастацтва”.

