У рамках візіту экспертна–метадычная камісія Дзяржаўнай архіўнай установы разгледзела пытанне аб прыняцці музейных прадметаў у фонд №283, “Станюта Стэфанія Міхайлаўна (1905-2000), актрыса, народная артыстка СССР” на пастаяннае дзяржаўнае захоўванне.
Да Міжнароднага дня архівіста Лычагіна Таццяна Анатольеўна, загадчыца аддзела абслугоўвання карыстальнікаў у Рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Выканаўчым камітэце СНД, падарыла БДАМЛМ кнігу вядомага генеалога Алены Кароўчанкі “В архивном поиске”, у якой прысутнічае інфармацыя аб некаторых фондах і фондаўтваральніках архіва-музея літаратуры і мастацтва.
У рамках Года міру і стварэння для супрацоўнікаў БДАМЛМ работнікамі Прэзідэнцкай бібліятэкі была праведзена экскурсія па мастацкай выставе “Творчая лабараторыя Ліліі Нішчык”. Работы мастачкі цікавыя па форме і змесце, напоўнены глыбокім сэнсам, які нацэльвае на разважанні і выклікае цікаўнасць да пытанняў чалавечага быцця.