25 сакавіка 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) працягнулі знаёмства са шматканфесійным Мінскам, наведаўшы з экскурсіяй адзіную Армянскую Апостальскую царкву ў Беларусі – храм Святога Рыгора Асветніка, які размясціўся ў маляўнічым месцы па вуліцы Філімонава, недалёка ад Нацыянальнай бібліятэкі і быў адчынены ў 2025 годзе.
Храмавы комплекс Святога Рыгора Асветніка пабудаваны па праекце архітэктара Самвела Макяна. Складаецца з храма і парафіяльнага дома, у якім размясціліся духоўна-асветніцкі цэнтр і нядзельная школа. На фоне сталічнай архітэктуры ён вызначаецца сваёй нацыянальнай стылістыкай. Для аздаблення яго фасада і ўнутранага ўбрання з Арменіі прывезлі ружовы туф, базальт і траверцін. Комплекс стаў цэнтрам захавання і прасоўвання армянскай веры, культуры, традыцый і мовы на беларускай зямлі.
Наведванне храма Святога Рыгора Асветніка работнікамі БДАМЛМ стала для іх стымулам да больш глыбокага пазнання армянскай культуры і яе традыцый.

