11.12.2023

БДАМЛМ на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня юрыста

8 снежня 2023 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел ва ўрачыстым сходзе з нагоды Дня юрыста, які праходзіў у Палацы прафсаюзаў.

Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка ўручыў ведамасныя нагрудныя знакі лепшым прадстаўнікам сферы юстыцыі.

Святочная канцэртная праграма была складзена з нумароў творчых калектываў органаў і арганізацый сістэмы юстыцыі, якія перамаглі ў ведамасным аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці.

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва далучаецца да віншаванняў З днём юрыста і шчыра жадае выканання ўсіх намечаных планаў!

Галерэя малюнкаў