30.11.2023

БДАМЛМ на тэматычным семінары “Актуальныя пытанні вядзення справаводства ў арганізацыях сферы культуры”

29 лістапада 2023 года вядучы архівіст аддзела архіваў арганізацый і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Вольга Эльдараўна Любецкая выступіла з лекцыяй “Практычныя аспекты арганізацыі архіўнай дзейнасці” на навучальных курсах “Актуальныя пытанні вядзення справаводства ў арганізацыях сферы культуры (для кіруючых работнікаў і спецыялістаў службаў дакументацыйнага забеспячэння кіравання)”, арганізаваных на базе ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”.

У ходзе яе правядзення былі абмеркаваны навацыі ў актах заканадаўства, якія рэгламентуюць пытанні архіўнай справы ў Рэспубліцы Беларусь, арганізацыі работы архіва; патрабаванні да складання, узгаднення і зацвярджэння наменклатуры спраў арганізацыі; афармлення спраў, іх падрыхтоўцы да перадачы ў архіў арганізацыі; экспертызе каштоўнасці дакументаў у справаводстве і архіве арганізацыі; парадак захоўвання, уліку, забеспячэння захаванасці і выкарыстання дакументаў архіва.