З дакладамі аб дзейнасці архіўнай галіны Беларусі выступілі намеснік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.М.Кот, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў.
Аб дзейнасці архіўных устаноў расказалі дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафона дакументаў А.М.Ганчар, намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусі С.В.Кулінок, дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці А.Р.Карапузава і інш.
У ходзе правядзення мерапрыемства ўдзельнікі азнаёміліся з работай чытальных залаў і ўнікальнымі дакументамі, якія захоўваюцца ў НГАБ, вынікамі правядзення работ па рэканструкцыі ахоўнага збудавання.
У завяршэнні мерапрыемства адбыўся святочны канцэрт, падрыхтаваны навучэнцамі ДУА “Сярэдняя школа № 27 г. Мінска”.Калектыў БДАМЛМ шчыра і сардэчна віншуе работнікаў архіўнай галіны з нашым прафесійным святам — Днём архівістаў. Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, кахання да прафесіі. У імя будучыні мы захоўваем мінулае!