28.01.2026

БДАМЛМ на круглым стале, прысвечаным святкаванню 105-годдзя выдавецтва “Беларусь”

27 студзеня 2026 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Алена Аляксандраўна Макаранка прыняла ўдзел у круглым стале “105 гадоў выдавецтву “Беларусь”: ад культурнай спадчыны да стратэгіі кнігавыдавецтва будучыні”, якое адбылося ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Выдавецтва “Беларусь” – адна з найбольш даўніх і паважаных дзяржаўных устаноў, якая мае прамое дачыненне да фарміравання сучаснай культуры Беларусі. У сваю чаргу, архіў-музей з’яўляецца захавальнікам дакументальнай спадчыны выдаўцоў. У фондзе 11 зберагаецца 722 адзінкі захоўвання выдавецтва “Беларусь” за 1945 – 1972 гг.

А.А.Макаранка распавяла пра гісторыю і дакументальныя крыніцы выдавецтва, павіншавала яго прадстаўнікоў з юбілеем. Работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва шчыра далучаюцца да віншавання і зычаць выдавецтву “Беларусь” далейшых дасягненняў на ніве папулярызацыі беларускай культурна-гістарычнай спадчыны ва ўсім свеце.