На выставе прадстаўлены партрэты і сюжэтна-тэматычныя творы беларускіх мастакоў - членаў Беларускага саюза мастакоў і студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Для іх стварэння ўдзельнікі наведвалі мемарыяльныя комплексы на месцы канцэнтрацыйных лагераў і спаленых вёсак (“Малы Трасцянец”, “Азарычы”, “Ола”, “Чырвоны Бераг” і інш.), вывучалі гістарычныя факты вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, знаёміліся з тэматычнымі экспазіцыямі краязнаўчых музеяў.
Выстава “Жывыя, пакуль памятаем” з’яўляецца значным праектам для патрыятычнага выхавання моладзі з мэтай фарміравання грамадзяніна, які горды за сваю краіну, любіць свой народ, шануе гісторыю краіны і яго культуру, мае пачуццё абавязку перад дзяржавай.