06.08.2025

БДАМЛД працягвае знаёміць чытачоў партала «Мінск–Навіны» са сваімі дакументамі

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей - БДАМЛМ) працягвае сваю працу па папулярызацыі архіўнай справы і сваіх дакументаў.

 

22 чэрвеня 2025 года дырэктар БДАМЛМ Алена Аляксандраўна Макаранка дала абсяжнае інтэрв’ю карэспандэнту інфармацыйнага агенства «Мінск-Навіны» Вользе Ропат аб дзейнасці архіва-музея ў сувязі са знамянальным юбілеем ўстановы - 65-годдзем. Азнаёміцца з ім можна па спасылцы: Ропот О. «Фонды Шамякина и Мицкевча. Что еще можно найти в архиве-музее литературы и искусства»

https://minsknews.by/fondy-shamyakina-i-miczkevcha-chto-eshhe-mozhno-najti-v-arhive-muzee-literatury-i-iskusstva/

6 чэрвеня 2025 года на партале «Мінск-Навіны» была апублікавана другая частка інтрв’ю. Вольгі Ропат з загадчыкам аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання БДАМЛМ Вольгай Фёдараўнай Шаталавай пад назвай «Валодаюць навыкам палеаграфіі. Пра ліст Шагала і фонд з нечытабельным пачыркам распавялі ў БДАМЛМ». Гл. спысылку: https://minsknews.by/valodayucz-navykam-paleagrafii-pra-list-shagala-i-fond-z-nechytabelnym-pochyrkam-raskazali-%D1%9E-bdamlm/ 

Падчас інтэрв'ю Вольга Фёдараўна расказала аб унікальных дакументах, якія захоўваюцца ў архіве-музеі, сярод якіх ліст Марка Шагала, знойдзены падчас навуковага апісання дакументаў фонду мастацтвазнаўца Сэндара Палееса. З якімі цяжкасцямі сутыкаюцца работнікі і даследчыкі пры працы з рукапісамі вядомых дзеячаў культуры. Асаблівую ўвагу надала рабоце з дакументамі паэта, перакладчыка Навума Кісліка і літаратуразнаўцы, археографа Генадзя Кісялёва.