Альманах "Аўтограф"

Аўтарам

Альманах «Аўтограф» з’яўляецца навуковым выданнем, арыентуецца на патрабаванні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.

«Аўтограф» публікуе навуковыя працы па шэрагу гуманітарных дысцыплін (літаратуразнаўства, мастацтвазнаўства, архівазнаўства, музеязнаўства, крыніцазнаўства, тэксталогія, археаграфія, гісторыя, краязнаўства), а таксама інфармацыйныя матэрыялы і рэцэнзіі на апублікаваныя працы.

Аўтары нясуць персанальную адказнасць за прадстаўленне ў рэдакцыю ўжо раней апублікаваных артыкулаў або артыкулаў, прынятых да друку іншымі выданнямі.

Аўтары артыкулаў і публікацый дакументаў нясуць адказнасць за дакладнасць перадачы тэксту дакументаў, цытат і спасылак.

 

Афармленне артыкула

Фарматаванне

Тэкст для публікацыі прадастаўляецца ў фармаце Word (пашырэнні *.doc і *.docx), шрыфт Times New Roman, памер 14, абзацны водступ 1,0, выраўноўванне справа і злева, усе палі – 2 см, міжрадковы інтэрвал адзінарны. Старонкі не нумаруюцца. Словы не пераносяцца.

Структура

  1. Пасярэдзіне радка вялікімі літарамі – імя і прозвішча аўтара на беларускай мове
  2. Праз адзін міжрадковы інтэрвал вялікімі літарамі – ступень і званне, пасада, месца працы аўтара, горад, краіна на беларускай мове, адрас электроннай пошты
  3. Праз адзін міжрадковы інтэрвал вялікімі літарамі тоўстым шрыфтам – назва артыкула на беларускай мове.
  4. Праз адзін міжрадковы інтэрвал малымі літарамі – рэзюмэ на беларускай мове.
  5. Праз адзін міжрадковы інтэрвал малымі літарамі – вызначальныя (ключавыя) словы на беларускай мове.
  6. Праз адзін міжрадковы інтэрвал вялікімі літарамі – імя і прозвішча аўтара на рускай мове.
  7. Праз адзін міжрадковы інтэрвал вялікімі літарамі – ступень і званне, пасада, месца працы аўтара, горад, краіна на рускай мове, адрас электроннай пошты
  8. Праз адзін міжрадковы інтэрвал вялікімі літарамі тоўстым шрыфтам – назва артыкула на рускай мове.
  9. Праз адзін міжрадковы інтэрвал малымі літарамі – рэзюмэ на рускай мове.
  10. Праз адзін міжрадковы інтэрвал малымі літарамі – вызначальныя словы (ключевые слова) на рускай мове.
  11. Праз адзін міжрадковы інтэрвал вялікімі літарамі – імя і прозвішча аўтара лацінскімі літарамі (грамадзяне Беларусі – на беларускай лаціне, арыентуйцеся на напісанне ў афіцыйных дакументах (напрыклад, у пашпарце); астатнія – на правілы напісання імёнаў лацінскімі літарамі, прынятыя ў вашай дзяржаве).
  12. Праз адзін міжрадковы інтэрвал вялікімі літарамі – ступень і званне, пасада, месца працы аўтара, горад, краіна на англійскай мове, адрас электроннай пошты.
  13. Праз адзін міжрадковы інтэрвал вялікімі літарамі тоўстым шрыфтам – назва артыкула на англійскай мове.
  14. Праз адзін міжрадковы інтэрвал малымі літарамі – рэзюмэ на англійскай мове.
  15. Праз адзін міжрадковы інтэрвал малымі літарамі – вызначальныя словы (keywords) на англійскай мове.
  16. Праз адзін міжрадковы інтэрвал – асноўны тэкст. Спасылкі на крыніцы паказваюцца ў тэксце ў квадратных дужках: нумар крыніцы, нумар старонкі, аркуша і г. д. (напрыклад, [10, с. 795]); нумарацыя крыніц згодна са спісам крыніц у канцы тэксту.
  17. Праз адзін міжрадковы інтэрвал пасярэдзіне радка тоўстымым шрыфтам – назва "Спіс крыніц".
  18. Праз адзін міжрадковы інтэрвал – спіс крыніц у алфавітным парадку. Афармленне крыніц згодна з правіламі ВАК РБ (https://vak.gov.by/bibliographicDescription)
  19. Дата паступлення артыкула ў рэдакцыю.
  20. Малюнкі, табліцы, схемы да артыкула падаюцца на старонках дакумента Word пасля асноўнага тэкста, пажадана кожны малюнак на асобнай старонцы з указаннем нумара і назвы малюнка ў канцы старонкі. Знутры асноўнага тэкста павінна быць спасылка на нумар і назву прадстаўленага малюнка ў дужках (мал. 1 Назва). Акрамя таго, малюнкі і іншыя нятэкставыя матэрыялы павінны быць прадстаўлены асобна ў графічных фарматах (*.jpg, *.png, *.tif).

Рэкамендацыі

  • Аўтарскае рэзюмэ складаецца з некалькіх сказаў. У ідэале яно паўтарае структуру асноўнага тэксту, але найбольш важныя часткі – кароткае апісанне праблемы і высновы. Пазбягайце складаных граматычных канструкцый і лішніх уступных фраз (напрыклад, "аўтар разглядае..."). У тэксце рэзюмэ не павінны паўтарацца звесткі, якія змяшчаюцца ў назве. Вітаецца выкарыстанне вызначапльных слоў.
  • Калі пераклад назвы і рэзюмэ на англійскую мову ўяўляе для вас праблему, скарыстайцеся перакладчыкам Deepl (https://www.deepl.com). Ён спраўляецца з задачамі нашмат лепей за традыцыйныя перакладчыкі Google і Yandex. Пераправерце напісанне імёнаў на англійскай мове. Імёны беларускіх дзеячаў пажадана пісаць беларускай лацінкай. Звярніце таксама ўвагу на правільнае напісанне спецыяльных тэрмінаў. Калі вы не ўпэўненыя ў іх перакладзе, адкрыйце старонку з артыкулам пра гэты тэрмін у беларускай Вікіпедыі (https://be.wikipedia.org). Уверсе старонкі, справа ад назвы – сімвал з указаннем артыкулаў у Вікіпедыях на іншых мовах. Адкрыйце артыкул з назвай на англійскай мове. У рускамоўнай Вікіпедыі артыкулы на іншых мовах прадстаўлены спісам злева ад артыкула.
  • Абзацны водступ робіцца ў працэсе фарматавання дакумента (левая клавіша мышы, абзац), а не з дапамогай клавішы tab!