26.03.2024

Рэалізацыя акцыі “Юны архівіст” у БДАМЛМ

26 сакавіка 2024 года ў рамках акцыі “Юны архівіст” работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва правялі экскурсію для 7 класа ДУА “Сярэдняя школа №86 г. Мінска ім. Ф. Занько”.

Архівіст Цынкевіч Ксенія Віктараўна азнаёміла навучэнцаў з правіламі работы ў чытальнай зале архіва, парадкам заказу спраў з архівасховішчаў, асаблівасцямі даследаванняў на аснове архіўных дакументаў. Навуковы супрацоўнік Кенька Міхаіл Паўлавіч правёў экскурсію па літаратурна-дакументальнай выставе “Перад сабой і светам будзь праўдзівы…”, прысвечанай 110-годдзю народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова, на якой расказаў пра знамянальныя падзеі гісторыі краіны, якія перажывала чулая душа паэта.

Галерэя малюнкаў