27.03.2024

Акцыя “Архівы — школе” ў БДМЛМ

27 сакавіка 2024 года ў рамках акцыі "Архівы – школе" вядучы архівіст Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ) Наталья Аляксандраўна Мізон правяла экскурсію для навучэнцаў 9-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 215 г. Мінска".

Падчас мерапрыемства вучні даведаліся пра гісторыю будынка, у якім змяшчаецца БДАМЛМ, пазнаёміліся з дакументамі, якія захоўваюцца ў архіве-музеі, даведаліся пра іх каштоўнасць для вывучэння літаратуры і мастацтва Беларусі. Асаблівая ўвага была нададзена правілам працы і арганізацыі доступу да архіўных матэрыялаў.Знаёмства з унікальнымі дакументамі і артэфактамі БДАМЛМ дазволілі навучэнцам акунуцца ў мінулае і даведацца пра гісторыю з першакрыніцаў.

  1. Падчас выступлення Н.А. Мізон перад удзельнікамі экскурсіі.
  2. Навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 215 г. Мінска".

Галерэя малюнкаў