- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот

Кандрат Крапіва – постаць маштабная і шматгранная. Паэт-сатырык, празаік, драматург, акадэмік і грамадскі дзеяч, ён стаў сапраўдным класікам, чыё слова востра рэагавала на выклікі часу і застаецца актуальным сёння.
У экспазіцыі прадстаўлены партрэты выдатных прадстаўніц культуры, мастацтва і літаратуры, чые імёны сталі сапраўдным гонарам нашай краіны.
Іван Пятровіч Шамякін нарадзіўся 30 студзеня 1921 г. ў вёсцы Карма на Гомельшчыне. Свае першыя значныя празаічныя творы «Помста» і «У снежнай пустыні» напісаў падчас службы ў арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Адметную ролю ў яго лёсе адыграў удзел у пасляваенным пленуме Саюза пісьменнікаў БССР, знаёмства з найбольш знакамітымі літаратарамі Беларусі. У 1949 г. апублікаваны яго раман «Глыбокая плынь», за які ў 1951 г. ён быў узнагароджаны Сталінскай прэміяй 3-й ступені. У 1972 г. І.П.Шамякін атрымаў ганаровае званне народнага пісьменніка Беларусі за раман «Сэрца на далоні».