Выстава віншавальных паштовак да Міжнароднага жаночага дня 8 сакавіка ад БДАМЛМ

На выставе прадстаўлены паштоўкі, створаныя таленавітымі мастакамі і фатографамі. Кожны творца ўклаў часцінку душы ў свае працы, каб перадаць усю любоў, падзяку і прызнанне, якія мы выказваем нашым дарагім жанчынам у гэты асаблівы дзень.

Адчуйце натхненне і радасць творчасці, знайдзіце ідэальныя паштоўкі для сваіх блізкіх і падарыце ім незабыўнае свята!

Спіс выкарыстаных дакументаў:

  • 518_1_1365 – Віншавальныя паштоўкі выдавецтва “Беларусь” са святам 8 сакавіка з малюнкамі і фатаграфіямі П.К.Арлова, М.П.Ананьіна, С.Г.Бутко, М.М.Гаўрыловіча, В.П.Ганчарэнкі і інш. Крайнія даты: 1972 – 1984. (Паштоўкі 1 – 27)
  • 518_1_1355 – Віншавальныя паштоўкі выдавецтва “Mintis” (г. Вільнюс) з 8 сакавіка. Крайнія даты: 1966 – 1981. (Паўтоўкі 27 і 28).
  • 518_1_1399 – Віншавальныя паштоўкі выдавецтва “Планета” (г. Масква) з 8 сакавіка. 1971.
  • 518_1_1341 – Мастацкія паштоўкі выдавецтва “Беларусь” да 8 верасня. [1990-я гг.]