08.05.2024

Журналісцкая прэмія ў намінацыі "За лепшы твор у друкаваных СМІ" прысуджана супрацоўніку БДАМЛІ

7 мая 2024 года ў Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў журналістыкі адбылося ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае Дню друку, на якім былі падведзены вынікі конкурсу на лепшыя творы, апублікаваныя членамі арганізацыі на працягу каляндарнага года.

Сярод адзначаных прэміямі вядучы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў установы "Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва" (далей - БДАМЛІ), кандыдат філалагічных навук, дацэнт Міхаіл Паўлавіч Кенька. Журналісцкая прэмія ў намінацыі “За лепшыя творы ў друкаваных СМІ” прысуджана яму за артыкул “Мне і твораў чужых пераклады саграваюць работай душу”, апублікаваны ў штомесячным навуковым і метадычным часопісе “Роднае слова” № 2 за 2024 год. Публікацыя, прысвечаная мастацкім перакладам народнага пісьменніка Беларусі Аркадзя Куляшова, падрыхтавана па матэрыялах фондаў БДАМЛД.