15.04.2024

Здымкі нацыянальнага фільма кінастудыяй "Беларусьфільм" на падставе дакументаў фондаў асабістага паходжання БДАМЛМ

12 красавіка 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” па заказу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пачало здымкі нацыянальнага фільма ў негульнявой форме “Трест, который не лопнул” пра станаўленне беларускага кінематографа да 1945 г. (рэж. Ю. Цімафееў).

Стварэне гэтага фільма дазволіць увекавечыць важныя моманты перыяду да 1945 г. і раскажа пра значныя фігуры, якія ўнеслі свой уклад у развіццё айчыннага кіно, сфарміруе патрыятычныя пачуцці ў беларускай аўдыторыі.

Здымкі фільма “Трест, который не лопнул” з'яўляюцца важным крокам для захавання кінематаграфічнай спадчыны Беларусі і яе праслаўлення ў свеце.