Адміністрацыйныя працэдуры

Выдача архіўнай даведкі (архіўнай копіі, архіўнай выпіскі, інфармацыйнага пісьма) па запытах сацыяльна-прававога характару (складаецца на аснове архіўных дакументаў, якія не змяшчаюць звестак, што адносяцца да асабістай тайны грамадзян), якія не датычацца маёмасных і спадчынных правоў грамадзян:

  • Дакументы, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры: заява.
  • Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры: 15 дзён з дня падачы заявы, а пры неабходнасці дадатковага вывучэння і праверкі – 1 месяц.
  • Тэрмін дзеяння даведак ці іншых дакументаў, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры: бестэрмінова.
  • Памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры: бясплатна.

Выдача архіўнай даведкі (архіўнай копіі, архіўнай выпіскі, інфармацыйнага пісьма) па запытах сацыяльна-прававога характару (складаецца на аснове архіўных дакументаў, якія не змяшчаюць звестак, што адносяцца да асабістай тайны грамадзян), якія датычацца маёмасных і спадчынных правоў грамадзян:

  • Дакументы, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры: заява; дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.
  • Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры: 15 дзён з дня падачы заявы, а пры неабходнасці дадатковага вывучэння і праверкі – 1 месяц.
  • Тэрмін дзеяння даведак ці іншых дакументаў, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры: бестэрмінова.
  • Памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры: 0, 5 б.в. - пры праглядзе дакументаў за перыяд да 3 гадоў; 1 б.в. – пры праглядзе дакументаў за перыяд звыш 3 гадоў.

Аплату за ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры (маёмасныя і спадчынныя правы) можна правесці з дапамогай сістэмы АРІП у любым банку (інтэрнэт-банкінгу, мабільным банкінгу, інфакіёску, банкамаце, касе) з выкарыстаннем наяўных грашовых сродкаў, банкаўскіх плацёжных картак ці электронных грошай. Для правядзення плацяжу неабходна абраць: Суды, юстиция, юридические услуги / Архивы / Минск / Бел. госархив лит-ры и иск-ва / выдача арх. спр. по запросам. Далей неабходна ўвесці нумар пашпарта, Прозвішча-Імя-Імя па бацьку і суму плацяжу (1 б.в. – 37 BYN, 0,5 б.в. – 18,5 BYN). Код паслугі 4739041. Звяртаем вашу ўвагу, што пры аплаце ў касе банка паведаміце касіру аб неабходнасці правядзення плацяжу праз сістэму АРІП.

Выдача архіўнай даведкі (архіўнай копіі, архіўнай выпіскі) па запытах сацыяльна-прававога характару, якія датычацца архіўных дакументаў, што змяшчаюць звесткі, якія адносяцца да асабістай тайны грамадзян:

  • Дакументы, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры: заява; пашпарт; дакумент, які пацвярджае права спадчыннасці (пры выдачы пасля смерці грамадзяніна яго спадчыннікам).
  • Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры: 15 дзён з дня падачы заявы, а пры неабходнасці дадатковага вывучэння і праверкі – 1 месяц.
  • Тэрмін дзеяння даведак ці іншых дакументаў, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры: бестэрмінова.
  • Памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры: бясплатна.

Выдача дазволу на вываз копій архіўных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, абмежаваных да перамяшчэння праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь на падставах неэканамічнага характару:

  • Дакументы, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры: заява (запыт); дакумент, якія пацвярджае права ўласнасці на заяўленыя да часовага вывазу архіўныя дакументы; дакумент, які пацвярджае страхаванне архіўных дакументаў, што часова вывозяцца, з забеспячэннем усіх выпадкаў страхавых рызыкаў, або дакумент аб дзяржаўнай гарантыі фінансавага пакрыцця ўсіх рызыкаў, прадстаўленых краінай, якая прымае архіўныя дакументы, на карысць Рэспублікі Беларусь; пісьмовыя гарантыі прымаючага боку і дзяржаўных органаў краіны прызначэння ў дачыненні да захавання і вяртання вывезеных дакументаў з указаннем мэт і ўмоў іх часовага вывазу; пісьмовая гарантыя ад заяўніка з указаннем тэрміну вяртання архіўных дакументаў.
  • Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры: 15 дзён.
  • Тэрмін дзеяння даведак ці іншых дакументаў, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры: 1 год.
  • Памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры: бясплатна.

Узор пісьмовага звароту грамадзян па сацыяльна-прававых пытаннях.

Прыём зацікаўленых асоб па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур ажыццяўляе загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Іванова Таццяна Вадзімаўна (2 паверх, пам. 11, тэл. 242 51 88). Графік прыёму: кожны чацвер 8:00-13:00.


Парадак абскарджвання адміністрацыйнага рашэння

Накіраваць адміністрацыйную скаргу Вы можаце ў вышэйстаячую арганізацыю – Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (вул. Калектарная, д. 10, 220004, г. Мінск, тэл. (017) 200-51-20). Час працы: панядзелак-пятніца 9:00-13:00, 14:00-18:00.

Дырэктар Дэпартамента – Воінаў Алег Леанідавіч. Графік прыёму: кожны чацвер 8:00-13:00, каб. 201, вул. Калектарная, 10 (папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэл. 200-51-20).

Першы намеснік дырэктара Дэпартамента – Ледаўская Вольга Аляксандраўна.

Намеснік дырэктара Дэпартамента – Цвяткоў Аляксей Яўгенавіч.

Адміністрацыйная скарга можа быць пададзена на працягу 1 года з дня прыняцця адміністрацыйнага рашэння, якое Вы жадаеце абскардзіць. Скарга падаецца ў пісьмовай форме і ў ёй павінны быць указаны:

  • назва органа, які будзе разглядаць скаргу – Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь;
  • Ваша прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць), месца жыхарства (месца знаходжання) – для грамадзян; найменне і месца знаходжання – для юрыдычных асоб);
  • назва органа, які прыняў адміністрацыйнае рашэнне – Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва;
  • змест адміністрацыйнага рашэння, на якое падаецца скарга;
  • падставы, паводле якіх Вы лічыце адміністрацыйнае рашэнне неправамерным;
  • Вашы патрабаванні;
  • дакументы і (ці) звесткі (пры іх наяўнасці), якія прадстаўляюцца разам з адміністрацыйнай скаргай;
  • подпіс грамадзяніна, ці подпіс кіраўніка юрыдычнай асобы ці асобы, якая ўпаўнаважана ва ўстаноўленым парадку падпісваць скаргу, завераная пячаткай юрыдычнай асобы, ці подпіс прадстаўніка зацікаўленай асобы (электронны лічбавы подпіс такіх асоб).

Вы можаце выказаць сваё меркаванне аб якасці абслугоўвання насельніцтва супрацоўнікамі БДАМЛМ на Партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг і адміністрацыйных працэдур арганізацыямі Рэспублікі Беларусь.

Больш падрабязна пра Партал рэйтынгавай ацэнкі можна даведацца па спасылцы.