У фільм увайшлі матэрыялы, што апавядаюць пра гісторыю БДАМЛМ, які рупліва зберагае культурную спадчыну нашай краіны, асаблівасці фарміравання яе фондаў, паўседзённую працу архівістаў, шчыльнае супрацоўніцтва з установамі культуры Беларусі. Значная частка кадраў прысвечана ўзаемадзеянню з фондаўтваральнікамі. Гэта патрабуе ўмення архівістаў кантактаваць непасрэдна з людзьмі, беражліва ставіцца да іх спадчыны, наладжваць зносины з іх родзічамі і блізкімі.
У канцы здымачнага працэса Ю.Цімафееў падзяліўся з работнікамі БДАМЛМ сваімі ўражаннямі і прызнаўся, што падчас працы над фільмам удзельнікі здымачнай групы неаднойчы адкрывалі для сябе нечаканую спецыфіку функцыянавання як архіва-музея, так і архіўнай галіны наогул.
Пазнаёміцца з поўнай версіяй фільма «Захавальнікі часу» можна на Youtube канале самога рэжысёра па спасылцы https://youtu.be/YreISD4LZH4. Кароткая рэжысёрская версія таксама даступна на канале БДАМЛМ па спасылцы https://youtu.be/DEN1Uaqmj5I.