23.02.2024

З Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва віншуе ўсіх датычных з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэта сапраўды свята сумленных, моцных і мужных людзей, якія заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу. Дзень абаронцаў Айчыны увасаблівае сувязь пакаленняў, павагу да нашага мінулага. 

БДАМЛМ жадае ўсім моцнага здароўя, поспехаў, любові да людзей і жыцця. Няхай кожнае намаганне будзе плённым, учынак – годным, слова – ветлівым, жаданне – выкананым.

Да 23-га лютага архіў-музей падрыхтаваў успаміны І.Я.Міско пра службу ў Савецкай Арміі. Азнаёміцца можна тут