Сустрэча на Гасціным двары

Віртуальная выстава “Сустрэча на Гасціным двары” да Дня горада Мінска

На выставе прадстаўлены малюнкі мастачкі Макрыны Пашкоўскай

Фонды Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва захоўваюць дакументы мастачкі Макрыны Пашкоўскай (сапраўднае яе імя Людміла Іванаўна Міронава). Галоўнай творчай тэмай мастачкі з’яўляецца архітэктурны мінскі гарадскі пейзаж.

Макрына Пашкоўская нарадзілася ў 1946 годзе ў горадзе Шаўляй (Літва) у сям’і служачага, скончыла сярэднюю школу, радыётэхнічны інстытут. Пазней пераехала ў Мінск. У 1982 годзе, у 36 гадоў, пачала займацца ў студыі выяўленчага мастацтва ў Мікалая Яфімавіча Цурыкава, затым – у Вадзіма Аляксандравіча Муравіцкага. Адначасна вучылася на пяцігадовых мастацкіх курсах жывапісу і графікі, фармавалася пад уплывам мастакоў Яўгена Сяргеевіча Куліка і Аляксея Антонавіча Марачкіна.

Віртуальная выстава “Сустрэча на Гасціным двары” прадстаўляе малюнкі Макрыны Пашкоўскай, зробленыя ёю ў 1980-90 – я гг.у гісторыка-архітэктурнай зоне – Верхні горад. У інтэрв’ю Макрыны Пашкоўскай у часопісе “Маладосць” прыводзіцца энцыклапедычная даведка аб адрасе малюнкаў мастачкі: «Гасціны двор – комплекс збудаванняў і плошча ў горадзе, дзе гандлявалі і часова жылі купцы і захоўваліся іх тавары. Узніклі ў перыяд ранняга феадалізму, былі пашыраны ў ХІІІ – ХІХ стагоддзях. Звычайна будаваліся ў цэнтры на адкрытай плошчы, дзе адбываўся штоддзённы гандаль, а ў вызначыныя дні года – кірмашы. Канструкцыя і выгляд гасцінага двара залежалі ад багацця горада. У Мінску ў XVI ст. гасціныя двары былі ў трох месцах: на Траецкай гары, Ніжнім (старым) рынку, Высокім рынку (Верхнім горадзе)»[1].

У цяперашні час не ўсе будынкі і панадворкі тых часоў захаваліся, некаторыя прайшлі рэканструкцыю. У сваім інтэрв'ю Макрына Пашкоўская тлумачыць выбар тэмы гарадскога пейзажу жаданнем уваскрэсіць гістарычную атмасферу мінулых гадоў: «Таямнічы стары горад з яго непаўторнымі помнікамі, з яго ўтульнымі дворыкамі, маляўнічымі мурамі, прыгожымі аркамі і брамамі – яго забірае ад нас няўмольны час. Верхні горад, яго моцная адухоўленасць і яго вялікая засмучанасць, яго фарбы і дзіўнае гучанне па вечарах, яго падзеі і паданні…У кожнага горада сваё непаўторнае аблічча і свая гісторыя. Мае малюнкі – гэта жаданне паказаць горад зусім у незвачайным ракурсе, зусім з нечаканага пункту гледжання. Мне падаецца, як бы гэта амбіцыйна не гучала, што як раз праз абраныя мною сюжэты, праз вызначаную мною форму зробленыя, вынашаныя ў свядомасці і перанесеныя на паперу малюнкі дапамагаюць глыбей, зусім іначай адчуць вобразны сэнс гарадской архітэктуры»[2].

Віртуальная выстава «Сустрэча на Гасціным двары» дазваляе пагрузіцца ў таямнічы свет зменлівага аблічча горада Мінска з яго непаўторнымі архітэктурнымі помнікамі, утульнымі панадворкамі і маляўнічымі аркамі, якія няўмольна забірае ў нас час.

[1] У часопісе “Маладосць” змешчана інтэрв’ю Макрыны Пашкоўскай Алесю Карлюкевічу (№ 3, 2008, уклейка паміж 112 і 113 старонкамі).

2 У часопісе “Маладосць” змешчана інтэрв’ю Макрыны Пашкоўскай Алесю Карлюкевічу (№ 3, 2008, уклейка паміж 112 і 113 старонкамі).

 

Спіс выкарыстаных дакументаў

  • 1. Ф. 372_2_16 М.Пашкоўская. "Верхні горад. Менск. Бернардзінскі мужчынскі кляштар з касцёлам Св. Язэпа. Малюнак. Папера, сангіна.1987
  • 2. Ф. 372_2_23 М.Пашкоўская. "Верхні горад. Менск (у час рэканструкцыі).  Музычны зав., 1 і вул. Герцэна з боку дворыка базыльянак".1989
  • 3. Ф. 372_2_43 М.Пашкоўская. "Ракаўскае прадмесце. На рагу вул. і зав. Дзімітрава ў Менску". Малюнак. Кардон, вугаль, крэйда.1980-я гг.
  • 4. Ф. 372_2_45_003 М.Пашкоўская "Менск. Ракаўскае прадмесце. Зав. Дзімітрава, 7" Папера, аловак, туш.1986 -1980-я гг.
  • 5. Ф. 372_2_47 М.Пашкоўская "Ракаўскае прадмесце. Заслаўскі завулак у Менску". Мягкі карычневы кардон, папера, аловак, пяро, туш.1984, 1988
  • 6. Ф. 372_2_54 М.Пашкоўская. "Верхні горад. Менск. Дворык па вул. Герцэна, № 2а (з контрафорсам) і № 4 (з аркай)". Папера, пастэль, соус.1987
  • 7. Ф. 372_2_57 М.Пашкоўская. "Менск. Верхні горад. Пляц Волі, № 4 (дворык)".Папера, вугаль. [1987]
  • 8. Ф. 372_2_58 М.Пашкоўская. "Менск. Ракаўскае прадмесце.Вул. Дзімітрава, № 23 - з боку дворыка". Малюнак. Папера, пастэль, соус. [1987]
  • 9. Ф. 372_2_60 М.Пашкоўская. "Верхні горад у Менску, з боку р. Свіслач". Малюнак. Папера, крэйда, пастэль, сангіна, соус.1988
  • 10. Ф. 372_2_45_001 М.Пашкоўская "Менск. Ракаўскае прадмесце. Дом на рагу вул. Дзімітрава і зав. Дзімітрава (з боку дворыка)"Папера, аловак, туш.1986 -1980-я гг.
"Менск. Ракаўскае прадмесце. Дом на рагу вул. Дзімітрава і зав. Дзімітрава (з боку дворыка)" Папера, аловак, туш.1986 -1980-я гг.
"Верхні горад у Менску, з боку р. Свіслач". Малюнак. Папера, крэйда, пастэль, сангіна, соус.1988
"Менск. Ракаўскае прадмесце. Вул. Дзімітрава, № 23 - з боку дворыка". Малюнак. Папера, пастэль, соус. [1987]
"Менск. Верхні горад. Пляц Волі, № 4 (дворык)".Папера, вугаль. [1987]
"Верхні горад. Менск. Дворык па вул. Герцэна, № 2а (з контрафорсам) і № 4 (з аркай)". Папера, пастэль, соус.1987
"Ракаўскае прадмесце. Заслаўскі завулак у Менску". Мягкі карычневы кардон, папера, аловак, пяро, туш.1984, 1988
"Менск. Ракаўскае прадмесце. Зав. Дзімітрава, 7" Папера, аловак, туш.1986 -1980-я гг.
"Ракаўскае прадмесце. На рагу вул. і зав. Дзімітрава ў Менску". Малюнак. Кардон, вугаль, крэйда.1980-я гг.
"Верхні горад. Менск (у час рэканструкцыі). Музычны зав., 1 і вул. Герцэна з боку дворыка базыльянак".1989
"Верхні горад. Менск. Бернардзінскі мужчынскі кляштар з касцёлам Св. Язэпа". Малюнак. Папера, сангіна.1987