Віртуальная выстава “Мой погляд у вашу спакутаваную душу… Г. Гарбук” да 90-годдзя народнага артыста Беларусі Генадзя Міхайлавіча Гарбука (24.07.1934, в. Глыбачка Ушацкага р-на – 07.02.2018, Мінск)

Генадзь Гарбук – народны артыст як па званні, так і па ўсеагульным прызнанні і глядацкай любові да яго.

Адметны сваёй творчай індывідуальнасцю, акцёр запомніўся не толькі беларусам, але і жыхарам суседніх краін. Моцны тэмперамент, напружаны драматызм, натуральнасць пачуццяў і глыбокае спасціжэнне характару дазволілі акцёру сыграць дзясяткі роляў у тэатры і кіно, на радыё і тэлебачанні.

Асаблівасцю адбору матэрыялаў да выставы “Мой погляд у вашу спакутаваную душу… Г. Гарбук”, падрыхтаванай да юбілею артыста, з’яўляецца тое, што у БДАМЛМ пакуль няма фонду вядомага артыста, і яго творчая асоба раскрываецца праз дакументы, якія захаваліся ў зборах іншых фондаўтваральнікаў: рэжысёраў, артыстаў, крытыкаў і інш. На выставе прадстаўлены дакументы, звязаныя з творчасцю Г. Гарбука, з фондаў рэжысёраў А. Гутковіча, В. Турава; акцёраў П. Кармуніна, М. Маркоўскай, У. Уладамірскага, І. Ліснеўскага, Э. Гарачага, Л. Крука, Г. Макаравай, А. Радзялоўскай; кінакрытыка Еўф. Бондаравай. Цікавымі і пазнавальнымі з’яўляюцца артэфакты з фондаў тэатральных калектываў, дзе працаваў Генадзь Міхайлавіч: Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа, Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы, Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

Генадзь Гарбук найбольш запомніўся гледачу ў ролях сацыяльных герояў. Сярод ранніх – гэта Юрка ў спектаклі “Лявоніха” П. Данілава Тэатра імя Я. Коласа. З пазнейшых – Васіль (“Людзі на балоце” паводле І. Мележа), якога артыст выконваў спачатку ў радыёпастаноўцы, потым у тэлевізійным спектаклі (атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі ў 1966 годзе), затым у Тэатры імя Я. Купалы, дзе больш за 15 гадоў спектакль быў у рэпертуары. Створаны Генадзем Гарбуком вобраз Васіля Дзятліка (а пазней і вобраз Цімоха Чарнушкі ў экранізаваным фільме “Людзі на балоце” рэжысёра В. Турава, за які ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР у 1984 годзе) стаў увасабленнем беларускага нацыянальнага характару. На выставе прадстаўлены ўнікальныя фотаздымкі Г. Гарбука ў названых ролях. Дакументы яскрава ілюструюць псіхалагічную і эмацыйную глыбіню, глыбокае спасціжэнне акцёрам народнага характару сваіх герояў.

Адкрыццём для сучаснай публікі могуць быць архіўныя артэфакты перыяду к. 1950-х – пач. 1960-х гадоў, дзе малады і абаяльны Генадзь Міхайлавіч прадстае ў зусім іншым (чым мы прывыклі) амплуа на сцэне: ролі Олаві ў “Юстыне” Х. Вуойліокі, Ленчык у “Сержант міліцыі” І. Лазуціна. Іх акцёр выконваў у Тэатры імя Я. Коласа ў Віцебску, дзе пачынаў сваю дзейнасць пасля заканчэння Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута ў 1958 годзе (курс Дз. Арлова). Цікава ўбачыць Генадзя Гарбука стылёвым “шасцідзясятнікам” у акружэнні сяброў-акцёраў, ацаніць яго “некананічны” вобраз-шарж, прачытаць жарты і намёкі, што пакідалі адно аднаму калегі. Праз архіўныя дакументы мы даведваемся, з кім сябраваў артыст, счытваем і разгадваем думкі,  што занатоўваў у дароўных надпісах калегам і блізкім па духу людзям. “Ніколі,  ніхто не разумеў Вас і не любіў Вас, як я. Таму сведка мой погляд у вашу спакутаваную душу. Ён выражае толькі адно – спачуванне з любоўю і павагай. Г. Гарбук”, – такі аўтограф пакінуў акцёр на сваім фотаздымку, падораным легендарнаму купалаўцу Уладзіміру Уладамірскаму.

Глыбокі погляд акцёра Генадзя Гарбука гаворыць сам за сябе, ён без словаў зразумелы кожнаму гледачу, пакідае ў душы багатую палітру пачуццяў. Большасць фотаздымкаў, прадстаўленых на выставе “Мой погляд у вашу спакутаваную душу”, перадаюць менавіта гэты непаўторны гарбукаўскі погляд.

Глядач паверыў акцёру адразу. У фондах БДАМЛМ захоўваюцца станоўчыя водгукі тэатральных крытыкаў з газет розных часоў. Ёсць шчырыя словы прызнання акцёрскага таленту Г. Гарбука ў шматлікіх лістах на адрас беларускага тэлебачання і кінастудыі “Беларусьфільм”, што таксама сталі архіўнымі дакументамі. Сведчаннем прызнання заслуг Генадзя Міхайлавіча з’яўляюцца і афіцыйныя дакументы з фондаў тэатраў. Дапытлівы наведвальнік выставы БДАМЛМ можа азнаёміцца з падрабязным пералічэннем дасягненняў легенды беларускага тэатра і кіно Генадзя Міхайлавіча Гарбука. Усім, хто памятае акцёра, і тым, хто па маладосці не знаёмы з яго творчасцю, будзе важна ўбачыць гарбукаўскія вочы, што глядзяць у душу. 

Спіс выкарыстаных дакументаў:

  • 261_1_95_002 – Г. Гарбук (Олаві) і А. Радзялоўская (Сенатарша) ў спект. Тэатра імя Я. Коласа “Юстына” Х. Вуойліокі, рэж. І. Багданаў. 1959
  • 266_1_11_003 – Г. Гарбук (Ленчык) і М. Маркоўская (Алёна Прохараўна) ў спект. Тэатра імя Я. Коласа “Сержант міліцыі” І. Лазуціна. 1960
  • 368_1_73_001, 001b – Г. Гарбук і Л. Крук у грымёрнай перад гастрольным спектаклем “Лявоніха” П. Данілава. На адвароце – аўтограф Л. Крука. Масква. 1962
  • 368_1_74_001 – Г. Гарбук (першы, ляжыць) сярод артыстаў (у т.л. з Л. Круком, А. Мілаванавым і інш.) Тэатра імя Я. Коласа пасля спектакля “Гора баяцца – шчасця не ўбачыць”. 1962
  • 368_1_75_002 – Г. Гарбук з артыстамі Тэатра імя Я. Коласа ля Мінскай тэлестудыі. 07.05.1962
  • 424_1_31_001– Шарж на Г. Гарбука з яго аўтографам Э. Гарачаму. [1954-58]
  • 368_1_90_001, 001b – Фота Г. Гарбука з дароўным надпісам Л. Круку. 30.01.1969
  • 229_2_47_001, 001b – Фота Г. Гарбука з дароўным надпісам У. Уладамірскаму. [1960-я]
  • 221_1_215_001 – Г. Гарбук (Васіль) у спект. Тэатра імя Я. Купалы “Людзі на балоце” (паводле І. Мележа, рэж. Б. Эрын). 1966
  • 433_1_13_001, 001b – Г. Макарава (Зося), ?, Г.Гарбук (Міхал) ў тэлеспект. “Трэцяе пакаленне” (паводле К. Чорнага, рэж. А. Гутковіч).1964
  • 320_2_4_002 – П. Кармунін (Лука) і Г. Гарбук (Акцёр) у спект. Тэатра імя Я. Купалы “На дне” (М. Горкі, рэж. Б. Эрын). К. 1968-69
  • 325_1_41_002, 009 – Г. Гарбук у ролі Васіля ў тэлеспект. “Людзі на балоце” (паводле І. Мележа, рэж. А. Гутковіч). 1963-65
  • 325_1_41_005, 006 – Г. Гарбук (Васіль) і Л. Давідовіч (Ганна) у тэлеспект. “Людзі на балоце” (паводле І. Мележа, рэж. А. Гутковіч). 1963-65
  • 368_1_80_002 – Л. Крук (ваеннапалонны), А. Мілаванаў (Алекс), Г. Гарбук (Мікола) у час здымак маст. ф. “Руіны страляюць”. Рэж. В. Чацверыкоў, сцэн. І. Новікаў, І. Чыгрынаў. “Беларусьфільм”. 1969
  • 221_1_253_002 – Р. Маленчанка (Маці) і Г. Гарбук (Сын) у тэлеспект. “Беларуская калыханка” (паводле В. Віткі, рэж. Л. Тарасава). [1976]
  • 221_1_215_002 – Г. Гарбук (Келін) у спект. Тэатра імя Я. Купалы “Святая святых” (І. Друціс, рэж. В. Раеўскі). 1977
  • 442_1_47_001, 005 – Г. Гарбук у ролі Чарнушкі. Кадры з маст.ф. “Людзі на балоце”. (паводле І. Мележа, рэж. В. Тураў, “Беларусьфільм”). 1981-82
  • 442_1_47_ 004 – Г. Гарбук у ролі Чарнушкі. Кадр з маст.ф. “Людзі на балоце”. (паводле І. Мележа, рэж. В. Тураў, “Беларусьфільм”). 1981-82
  • 442_1_79_ 003, 006 – Г. Гарбук у ролі Чарнушкі ў маст. ф. “Подых навальніцы” (паводле І. Мележа, рэж. В. Тураў, “Беларусьфільм”).1982
  • 442_1_79_001, 007 – Г. Гарбук (Чарнушка) і Ю. Казючыц (Васіль) у маст. ф. “Подых навальніцы” (паводле І. Мележа, рэж. В. Тураў, “Беларусьфільм”).1982
  • 442_1_189_003, 005 – Водгук выкладчыкаў літаратуры на тэлесерыял “Палеская хроніка” (паводле І. Мележа, рэж. В. Тураў, “Беларусьфільм”). 1985
  • 126_4_97_004 – І. Дзянісаў і Г. Гарбук на сустрэчы з навучэнцамі Рэспубліканскай спартыўнай школы-інтэрната. 1986
  • 366_1_118_001 – Кадр з маст. ф. “Маці ўрагану” паводле У. Караткевіча. (А. Пузыня (Мікіта) , У. Пузыня (Музыка), Г. Гарбук (эпізад. роля) і інш.). Рэж. Ю. Марухін, сцэн. Ул. Галаванаў. “Беларусьфільм”. 1990
  • 366_1_133_001 – Кадр з маст. ф. “Крыж міласэрнасці”. Г. Гарбук (дзед Гаўра), Л. Аляксандрава (Караліна), А. Бялова (Алаіза Пашкевіч). Рэж. Д. Ніжнікоўская, сцэн. В. Коўтун, Ф. Конеў. “Беларусьфільм”. 1989-94
  • 442_1_288_024 – Даведка пра Г. Гарбука з дакументаў на прадстаўленне яго да ўзнагароды медалём Францыска Скарыны. 1994
  • 442_1_288_025, 025b – Узнагародны ліст Г. Гарбука на прадстаўленне яго да ўзнагароды медалём Францыска Скарыны. 1994
  • 517_1_61_001, 002 – Дакументы з асабовай справы № 02-06 Г. М. Гарбука: копія працоўнай кніжкі. 2001.
  • 517_1_61_ 010 – Дакументы з асабовай справы № 02-06 Г. М. Гарбука: заява (аўтограф). 2002.
Г. Гарбук (Олаві) і А. Радзялоўская (Сенатарша) ў спект. Тэатра імя Я. Коласа “Юстына” Х. Вуойліокі, рэж. І. Багданаў. 1959

Г. Гарбук (Олаві) і А. Радзялоўская (Сенатарша) ў спект. Тэатра імя Я. Коласа “Юстына” Х. Вуойліокі, рэж. І. Багданаў. 1959

Г. Гарбук (Ленчык) і М. Маркоўская (Алёна Прохараўна) ў спект. Тэатра імя Я. Коласа “Сержант міліцыі” І. Лазуціна. 1960

Г. Гарбук (Ленчык) і М. Маркоўская (Алёна Прохараўна) ў спект. Тэатра імя Я. Коласа “Сержант міліцыі” І. Лазуціна. 1960

Г. Гарбук і Л. Крук у грымёрнай перад гастрольным спектаклем “Лявоніха” П. Данілава. На адвароце – аўтограф Л. Крука. Масква. 1962

Г. Гарбук і Л. Крук у грымёрнай перад гастрольным спектаклем “Лявоніха” П. Данілава. На адвароце – аўтограф Л. Крука. Масква. 1962

Г. Гарбук (першы, ляжыць) сярод артыстаў (у т.л. з Л. Круком, А. Мілаванавым і інш.) Тэатра імя Я. Коласа пасля спектакля “Гора баяцца – шчасця не ўбачыць”. 1962

Г. Гарбук (першы, ляжыць) сярод артыстаў (у т.л. з Л. Круком, А. Мілаванавым і інш.) Тэатра імя Я. Коласа пасля спектакля “Гора баяцца – шчасця не ўбачыць”. 1962

Г. Гарбук з артыстамі Тэатра імя Я. Коласа ля Мінскай тэлестудыі. 07.05.1962

Г. Гарбук з артыстамі Тэатра імя Я. Коласа ля Мінскай тэлестудыі. 07.05.1962

Шарж на Г. Гарбука з яго аўтографам Э. Гарачаму. [1954-58]

Шарж на Г. Гарбука з яго аўтографам Э. Гарачаму. [1954-58]

Фота Г. Гарбука з дароўным надпісам Л. Круку. 30.01.1969

Фота Г. Гарбука з дароўным надпісам Л. Круку. 30.01.1969

Фота Г. Гарбука з дароўным надпісам У. Уладамірскаму. [1960-я]

Фота Г. Гарбука з дароўным надпісам У. Уладамірскаму. [1960-я]

Г. Гарбук (Васіль) у спект. Тэатра імя Я. Купалы “Людзі на балоце” (паводле І. Мележа, рэж. Б. Эрын). 1966

Г. Гарбук (Васіль) у спект. Тэатра імя Я. Купалы “Людзі на балоце” (паводле І. Мележа, рэж. Б. Эрын). 1966

Г. Макарава (Зося), ?, Г.Гарбук (Міхал) ў тэлеспект. “Трэцяе пакаленне” (паводле К. Чорнага, рэж. А. Гутковіч).1964

Г. Макарава (Зося), ?, Г.Гарбук (Міхал) ў тэлеспект. “Трэцяе пакаленне” (паводле К. Чорнага, рэж. А. Гутковіч).1964

П. Кармунін (Лука) і Г. Гарбук (Акцёр) у спект. Тэатра імя Я. Купалы “На дне” (М. Горкі, рэж. Б. Эрын). К. 1968-69

П. Кармунін (Лука) і Г. Гарбук (Акцёр) у спект. Тэатра імя Я. Купалы “На дне” (М. Горкі, рэж. Б. Эрын). К. 1968-69

Г. Гарбук у ролі Васіля ў тэлеспект. “Людзі на балоце” (паводле І. Мележа, рэж. А. Гутковіч). 1963-65

Г. Гарбук у ролі Васіля ў тэлеспект. “Людзі на балоце” (паводле І. Мележа, рэж. А. Гутковіч). 1963-65

Г. Гарбук (Васіль) і Л. Давідовіч (Ганна) у тэлеспект. “Людзі на балоце” (паводле І. Мележа, рэж. А. Гутковіч). 1963-65

Г. Гарбук (Васіль) і Л. Давідовіч (Ганна) у тэлеспект. “Людзі на балоце” (паводле І. Мележа, рэж. А. Гутковіч). 1963-65

Л. Крук (ваеннапалонны), А. Мілаванаў (Алекс), Г. Гарбук (Мікола) у час здымак маст. ф. “Руіны страляюць”. Рэж. В. Чацверыкоў, сцэн. І. Новікаў, І. Чыгрынаў. “Беларусьфільм”. 1969

Л. Крук (ваеннапалонны), А. Мілаванаў (Алекс), Г. Гарбук (Мікола) у час здымак маст. ф. “Руіны страляюць”. Рэж. В. Чацверыкоў, сцэн. І. Новікаў, І. Чыгрынаў.  “Беларусьфільм”. 1969

Р. Маленчанка (Маці) і Г. Гарбук (Сын) у тэлеспект. “Беларуская калыханка” (паводле В. Віткі, рэж. Л. Тарасава). [1976]

Р. Маленчанка (Маці) і Г. Гарбук (Сын) у тэлеспект. “Беларуская калыханка” (паводле В. Віткі, рэж. Л. Тарасава). [1976]

Г. Гарбук (Келін) у спект. Тэатра імя Я. Купалы “Святая святых” (І. Друціс, рэж. В. Раеўскі). 1977

Г. Гарбук (Келін) у спект. Тэатра імя Я. Купалы “Святая святых” (І. Друціс, рэж. В. Раеўскі). 1977

Г. Гарбук у ролі Чарнушкі. Кадры з маст.ф. “Людзі на балоце”. (паводле І. Мележа, рэж. В. Тураў, “Беларусьфільм”). 1981-82

Г. Гарбук у ролі Чарнушкі. Кадры з маст.ф. “Людзі на балоце”. (паводле І. Мележа, рэж. В. Тураў, “Беларусьфільм”). 1981-82

Г. Гарбук у ролі Чарнушкі. Кадр з маст.ф. “Людзі на балоце”. (паводле І. Мележа, рэж. В. Тураў, “Беларусьфільм”). 1981-82

Г. Гарбук у ролі Чарнушкі. Кадр з маст.ф. “Людзі на балоце”. (паводле І. Мележа, рэж. В. Тураў, “Беларусьфільм”). 1981-82

Г. Гарбук у ролі Чарнушкі ў маст. ф. “Подых навальніцы” (паводле І. Мележа, рэж. В. Тураў, “Беларусьфільм”).1982

Г. Гарбук у ролі Чарнушкі ў маст. ф. “Подых навальніцы” (паводле І. Мележа, рэж. В. Тураў, “Беларусьфільм”).1982

Г. Гарбук (Чарнушка) і Ю. Казючыц (Васіль) у маст. ф. “Подых навальніцы” (паводле І. Мележа, рэж. В. Тураў, “Беларусьфільм”).1982

Г. Гарбук (Чарнушка) і Ю. Казючыц (Васіль) у маст. ф. “Подых навальніцы” (паводле І. Мележа, рэж. В. Тураў, “Беларусьфільм”).1982

Водгук выкладчыкаў літаратуры на тэлесерыял “Палеская хроніка” (паводле І. Мележа, рэж. В. Тураў, “Беларусьфільм”). 1985

Водгук выкладчыкаў літаратуры на тэлесерыял “Палеская хроніка” (паводле І. Мележа, рэж. В. Тураў, “Беларусьфільм”). 1985

І. Дзянісаў і Г. Гарбук на сустрэчы з навучэнцамі Рэспубліканскай спартыўнай школы-інтэрната. 1986

І. Дзянісаў і Г. Гарбук на сустрэчы з навучэнцамі Рэспубліканскай спартыўнай школы-інтэрната. 1986

Кадр з маст. ф. “Маці ўрагану” паводле У. Караткевіча. (А. Пузыня (Мікіта) , У. Пузыня (Музыка), Г. Гарбук (эпізад. роля) і інш.). Рэж. Ю. Марухін, сцэн. Ул. Галаванаў. “Беларусьфільм”. 1990

Кадр з маст. ф. “Маці ўрагану” паводле У. Караткевіча. (А. Пузыня (Мікіта) , У. Пузыня (Музыка), Г. Гарбук (эпізад. роля)  і інш.). Рэж. Ю. Марухін, сцэн. Ул. Галаванаў. “Беларусьфільм”. 1990

Кадр з маст. ф. “Крыж міласэрнасці”. Г. Гарбук (дзед Гаўра), Л. Аляксандрава (Караліна), А. Бялова (Алаіза Пашкевіч). Рэж. Д. Ніжнікоўская, сцэн. В. Коўтун, Ф. Конеў. “Беларусьфільм”. 1989-94

Кадр з маст. ф. “Крыж міласэрнасці”. Г. Гарбук (дзед Гаўра), Л. Аляксандрава (Караліна), А. Бялова (Алаіза Пашкевіч). Рэж. Д. Ніжнікоўская, сцэн. В. Коўтун, Ф. Конеў. “Беларусьфільм”. 1989-94

Даведка пра Г. Гарбука з дакументаў на прадстаўленне яго да ўзнагароды медалём Францыска Скарыны. 1994

Даведка пра Г. Гарбука з дакументаў на прадстаўленне яго да ўзнагароды медалём Францыска Скарыны. 1994

Узнагародны ліст Г. Гарбука на прадстаўленне яго да ўзнагароды медалём Францыска Скарыны. 1994

Узнагародны ліст Г. Гарбука на прадстаўленне яго да ўзнагароды медалём Францыска Скарыны. 1994

Дакументы з асабовай справы № 02-06 Г. М. Гарбука: копія працоўнай кніжкі. 2001

Дакументы з асабовай справы № 02-06 Г. М. Гарбука: копія працоўнай кніжкі. 2001

Дакументы з асабовай справы № 02-06 Г. М. Гарбука: заява (аўтограф). 2002

Дакументы з асабовай справы № 02-06 Г. М. Гарбука: заява (аўтограф). 2002