19.11.2025

Віртуальная выстава “Музычная спадчына Рыгора Пукста: погляд праз архіўныя дакументы” да 125-годдзя з дня нараджэння кампазітара

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прадстаўляе дакументы з фонда Рыгора Канстанцінавіча Пукста – беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР (1955), якому 27 лістапада 2025 г. спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння.

 

Дакументы Р.Пукста былі перададзены ў БДАМЛМ удавой кампазітара Наталлей Міхайлаўнай Пукст-Латышавай пасля смерці Рыгора Канстанцінавіча ў 1960 г. і ў 1962 г. прайшлі навукова-тэхнічную апрацоўку. Гэта нотныя рукапісы, матэрыялы да біяграфіі, запісныя кніжкі, фотаздымкі, лісты да кампазітара.

Музычныя спадчына Р.Пукста налічвае вялікую колькасць твораў і ахоплівае оперныя, сімфанічныя, камерна-вакальныя і інструментальныя жанры. Яго кампазітарскай стылістыцы ўласцівы яскравая меладычнасць, лірызм, даступнасць музычнай мовы, спалучэнне драматургічнаго майстэрства з сапраўднай народнасцю. У сваіх творах Р.Пукст тонка перадаваў паэтычнае хараство беларускай прыроды, перажыванні і думкі герояў. Творы кампазітара Р.Пукста з’яўляюцца неад’емнай часткай айчыннай музычнай спадчыны.

Спасылка на выставу “Музычная спадчына Рыгора Пукста: погляд праз архіўныя дакументы” https://bdamlm.by/vystavy/virtualnyya-vystavy/item/4874-virutalnaya-vystava-muzychnaya-spadchyna-rygora-puksta-poglyad-praz-arkhiunyya-dakumenty