10.09.2025

Віртуальная выстава “Мінск – вачыма мастакоў”

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прадстаўляе віртуальную выставу “Мінск – вачыма мастакоў”, прысвечаную Дню горада.

 Гэта віртуальная экспазіцыя – своеасаблівае падарожжа, якое дазваляе зірнуць на Мінск вачыма таленавітых мастакоў, якія сталі сведкамі і летапісцамі свайго часу. На выставе прадстаўлены работы вядомых майстроў, чые імёны назаўсёды ўпісаны ў гісторыю беларускага мастацтва: А.Марыкса, Л.Лейтмана, А.Тычыны, Я.Красоўскага, А.Астаповіча, І.Рэя, М.Блішча, З.Астаповіч-Бачаровай, М.Калініна, М.Дучыца. Кожны мазок пэндзля – гэта асобная гісторыя пра тое, як горад аднаўляўся з руін пасля цяжкіх ваенных гадоў, як ён зноў здабыў свой твар, як зараджаліся новыя мары і ідэі. На палотнах ажываюць старадаўнія вулачкі, велічныя архітэктурныя ансамблі, утульныя паркі і скверы.

БДАМЛМ запрашае вас акунуцца ў свет жывапісу, здзейсніць віртуальную вандроўку па любімым горадзе, дакрануцца да яго гісторыі, захаванай у фарбах. Азнаёміцца з выставай можна па спасылцы https://bdamlm.by/vystavy/virtualnyya-vystavy/item/4740-virtualnaya-vystava-minsk-vachyma-mastakou