13.10.2023

Віртуальная выстава да Дня маці і Дня бацькі ад БДАМЛМ

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прадстаўляе віртуальную выставу Да Дня маці і Дня бацькі “Насіце на руках бацькоў…” (Ул. Караткевіч).

Асабістыя архівы дзеячаў літаратуры і мастацтва ўтрымліваюць унікальныя дакументы, многія з якіх распавядаюць сямейныя гісторыі. У іх знакамітасці выступаюць найперш як сыны і дочкі сваіх бацькоў, а таксама як клапатлівыя маці і бацькі для сваіх дзяцей. Фотаздымкі, лісты, машынапісы, мастацкія творы і іншыя дакументы з фондаў архіва-музея, якія прадстаўлены на выставе, адкрываюць творчых людзей з кранальнага боку – матчынага і бацькоўскага.

Паглядзець выставу цалкам можна на афіцыйным сайце БДАМЛМ у раздзеле “Віртуальныя выставы”.

Галерэя малюнкаў