У БДАМЛМ захоўваецца асабісты фонд Арлена Кашкурэвіча (Ф. 249). Дакументы паступілі ў архіў-музей 15 чэрвеня 1981 г., 4 лютага 1985 г., 27 верасня 1995 г. і ў 2012 годзе. Фонд налічваў 495 спраў (вопіс №1/№2) за 1952-1995, 2012 гады. Сярод іх прадстаўлены дакументы творчай дзейнасці мастака, перапіска, выяўленчыя дакументы, дакументы да біяграфіі, дакументы, сабраныя А.М.Кашкурэвічам па цікавых для яго тэмах.
У выніку навуковай апрацоўкі дакументаў, якія паступілі ў БДАМЛМ ад яго самога ў ліпені 2012 г., а ў 2015 г. ад яго сына Ф.А.Кашкурэвіча, быў складзены вопіс № 3 у колькасці 93 спраў (533 дакументы) за 1960–2011 гг. Вопіс складаецца з творчых дакументаў мастака. Першы раздзел - “Станковая графіка і інш. А.М. Кашкурэвіча”, другі раздзел - “Партрэты А.М.Кашкурэвіча”, трэці раздзел - “Кніжная графіка А.М.Кашкурэвіча”.
Прапануем вам азнаёміцца з аўтабіяграфіяй А.М. Кашкурэвіча, якая была напісана ім у 1981 і 1995 гадах. Тэкст падаецца з захаваннем асаблівасцей мовы і правапісу арыгінала (Ф. 249. Воп. 1. Адз. зах. 113. Лл. 1-13).