14.11.2025

Віртуальная выстава БДАМЛМ, прысвечаная 120-годдзя Міхася Васілька

14 лістапада 2025 г. святкуецца 120-годдзе з дня нараджэння беларускага паэта Міхася Васілька (1905—1960), аднаго з апошніх прадстаўнікоў позняга рамантызму ў беларускай літаратуры.

Сапраўднае імя творцы — Міхаіл Восіпавіч Касцевіч. Ён нарадзіўся ў вёсцы Баброўня на тэрыторыі сучаснай Гродзенскай вобласці. У міжваенны перыяд прымаў актыўны ўдзел у нацыянальна-вызваленчай барацьбе народа Заходняй Беларусі супраць польскага панавання. У гады другой сусветнай вайны апынуўся ў нямецкім палоне, пасля уцёкаў узначальваў падпольны Скідзельскі антыфашысцкі камітэт. У пасляваенныя гады працаваў у газетах, вёў літаратурны гурток. Адным з яго вучняў і пераемнікаў стаў Васіль Быкаў.

Для паэзіі Міхася Васілька поруч з актуальнай сацыяльна-палітычнай тэматыкай характэрны лірычнасць, апора на народныя матывы і класічную рыфму. Цікава, што ў савецкі перыяд свайго жыцця ён актыўна падтрымліваў сацыялістычныя пераўтварэнні, аднак на злоўжыванні адказваў вострай сатырай, праслаўляў простых людзей.

Для работнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва імя Міхася Васілька заўсёды мела асаблівае значэнне. Дакументы асабістага паходжання паэта склалі адзін з першых фондаў гэтай установы і, такім чынам, непарыўна звязаны з яе першаснай гісторыяй.

Да 120-годдзя паэта архіў-музей падрыхтавалі віртуальную выставу “Я ранне бачыў”, у якой прадставілі выявы арыгінальных рукапісаў, афіцыйных дакументаў і рэдкіх фатаздымкаў паэта. Адной з галоўных мэт выставы з’яўляецца папулярызацыя яго творчасці. Карыстальнікі маюць магчымасць выбраць актуальны для сябе верш або трапную цытату з яго сачыненняў.  

Пазнаёміцца з віртуальнай выставай “Я ранне бачыў” можна па спасылцы https://bdamlm.by/vystavy/virtualnyya-vystavy/item/4863-mikhas-vasiljok-ya-ranne-bachyu.