У ходзе мерапрыемства з прывітальным словам выступіў Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь С. М. Хаменка, з дакладамі — кансультант упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства юстыцыі Д. В. Богдан, намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі В. М. Грачоў, 1-ы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ А. С. Лук'янаў, старшыня Грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" А. А. Шпілеўская і інш.
Мадэратарамі мерапрыемства з'яўляліся начальнік упраўлення кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння Міністэрства юстыцыі Д. Г. Дрозд, кіраўнік аддзела ідэалагічнага забеспячэння М. М. Скамарошчанка.
Для прадстаўнікоў грамадскіх фарміраванняў была арганізавана дыялогавая пляцоўка "Вопыт работы і ўзаемадзеяння пярвічных арганізацый грамадскіх фарміраванняў у органах і арганізацыях сістэмы Міністэрства юстыцыі" і экскурсійнае наведванне Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.