Урачысты сход адкрыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Г. Лукашэнка. Беларускі лідар падкрэсліў, што ёсць даты і падзеі, якія нясуць у сабе разуменне сутнасці і праўду жыцця. І гэтыя даты непадуладныя часу і абставінам, перадаюцца праз пакаленні з малаком маці, засцерагаюць ад памылак і дапамагаюць будаваць будучыню. І менавіта такой датай з'яўляецца Перамога савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Пасля ўрачыстага сходу з нагоды Дня Перамогі прайшоў канцэрт майстроў мастацтваў "Не абуджайце салдат, якія заснулі". Канцэрт уявіў сабой тэатралізаваную музычную пастаноўку аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.