25.02.2025

Удзел дырэктара БДАМЛМ у мерапрыемствах па прыёме дэлегацыі Свярдлоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

25 лютага 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка і кіраўнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў на чале з дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінавым і намеснікам дырэктара А.Я.Цвятковым прынялі ўдзел ў прыёме дэлегацыі Свярдлоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

 

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства выступілі намеснік Міністра юстыцыі А.М.Кот, Першы намеснік Губернатара Свярдлоўскай вобласці А.В.Шмыкаў і начальнік Упраўлення архівамі Свярдлоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі, доктар юрыдычных навук Р.С.Тараборын.

Дырэктар Дзяржаўнага архіва адміністрацыйных органаў Свярдлоўскай вобласці А.В.Селязнева прэзентавала выставу архіўных дакументаў “Скрозь палон” да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў.

Дэлегацыя Упраўлення архівамі Свярдлоўскай вобласці азнаёмілася з дзейнасцю Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь па аблічбоўцы дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь і наведала архівасховішчы.

З дакладам аб дзейнасці архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе выступіў А.Л.Воінаў.

Р.С.Тараборын расказаў аб структуры і арганізацыі работы архіўнай службы Свярдлоўскай вобласці.

У завяршэнні мерапрыемства быў падпісаны План сумесных мерапрыемстваў па развіццю супрацоўніцтва паміж архіўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь і Свярдлоўскай вобласцю Расійскай Федэрацыі.